Драўляны замак быў аточаны земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.
На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сцены замка без вежаў і два масты цераз роў. Пасля 1765 года замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост.[2]
Зноскі
↑Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв.