Станіслаў Сільвестровіч |
Нараджэнне |
1833
|
Смерць |
1910
|
Адукацыя |
|
Бітвы |
|
Станіслаў Сільвестровіч (1833 — каля 1910) — памешчык, уладальнік маёнтка Гожа ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. Член Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Нарадзіўся ў 1833 годзе ў сям’і Сільвестровічаў, якія валодалі Гожай з 1787 года. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. Вярнуўся пасля смерці бацькі ў Гожу, стаў гаспадаром маёнтка, значна аблягчыў павіннасці сялян. У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Канстанцінам Каліноўскім.
У першыя месяцы паўстання Гожа была цэнтрам паўстанцкай дзейнасці ў ваколіцах Гродна. Сюды перакідваліся дакументы і грошы з Каралеўства Польскага, якое знаходзілася за Нёманам. Пасля выезду К. Каліноўскага ў Вільню летам 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Гродзенскага ваяводства, але ўжо ў ліпені 1863 г. быў арыштаваны разам з паўстанцкім сакратаром, дваюрадным братам Зыгмунтам Урублеўскім.
Маўчаў больш за восем месяцаў і даў першыя паказанні толькі пасля смерці К. Каліноўскага. У канцы 1864 года быў высланы ў сібірскія шахты на катаргу тэрмінам на восем год. Маёнтак Гожа быў канфіскаваны, жонка С. Сільвестровіча і двое яго сыноў Фелікс і Станіслаў пакінуты без сродкаў да існавання.
У 1876 годзе атрымаў дазвол перасяліцца ў гарадок Ядрын Казанскай губерні. У 1878 годзе атрымаў дазвол прыехаць на чатыры месяцы дадому, дзе ўпершыню за 15 гадоў пабачыў сваіх блізкіх — жонку і сыноў.
Памёр каля 1910 года ў Стрэльчым на Валыні.
Зноскі
Літаратура
- Вашкевіч А. Дарогаю 1863 года // Мінулае Гродзеншчыны. Выпуск 10. — Гродна, 2004. — С. 31—36.