Спаскі манастыр — колішні манастыр у г. Кобрын, размешчаны па адрасе вул. 17-га Верасня, 11. Помнік архітэктуры барока.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў 1465 г. у лісце княгіні кобрынскай Ульяны. У 1501 г. удава князя Івана княгіня Фядора (Тэадора) з Рагатынскіх адпісала манастыру сяло Корчыцы з людзьмі і ўсімі данінамі, 2 карчмы ў Кобрыне, 10-ю мерку жыта з млына на р. Кобрынка і 10-ю капу жыта і яравога збожжа з Кобрына. На пачатак XVI ст. манастыр ужо меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу. Пасля Брэсцкай уніі1596 г. манастыр стаў уніяцкім. У XVII—XVIII стст. неаднаразова перабудоўваўся. У манастыры праходзіў Кобрынскі сабор1626 г. У 1632—1633 гг. яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзеяч Р. Корсак.
У пачатку XVI ст. манастыр меў мураваныя жылы і службовыя карпусы, капліцу. Да нашага часу захаваўся мураваны двухпавярховы прамавугольныны ў плане, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня 30 м, шырыня 10 м). Сіметрычны галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавымфрантонам. Фасады раскрапаваныя пілястрамі і фігурнымі філёнгамі вакол прамавугольных аконных праёмаў. Па верху сцен праходзіць развіты карніз. У інтэр'еры пры ўваходзе шырокая аднамаршавая лесвіца. Пачатковая планіроўка змененая. У інтэр'еры зберагліся элементы барочнага дэкору. Таўшчыня сцен 1,2 м, у сутарэннях больш за 2 м. Перакрыцці над паверхамі плоскія бэлечныя, над сутарэннямі — цыліндрычныя скляпенні. Пачатковая планіроўка змененая, у левым крыле частка акон замураваная.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.