Планіроўка і памеры замка вызначаліся мысам пры зліцці рэк Дрыса і Нішча. Паўавальны ў плане замак, разгорнуты паўавальнай часткай у бок стрэлкі мыса, меў 10 вежаў, якія былі падзелены на 2-3 яруса і мелі баявыя памяшканні і амбразуры. 4 вежы былі чатырохвугольнымі і завяршаліся двухсхільным дахам. Астатнія вежы былі васьмівугольнымі, з высокім шатровым дахам. Вежы стаялі на высокіх насыпах і злучаліся абарончымі сценамі. У сцяне, процілеглай закругленай частцы, размяшчаліся арачная брама пад двухсхільным дахам і дзвюма байніцамі па баках. Густая драўляная забудова дзяцінца займала амаль палову яго тэрыторыі. Цэнтрам замкавай кампазіцыі была царква на невялікай плошчы, якую атачалі прамавугольныя ў плане хаты. Вылучаліся два вежападобныя збудаванні: адно з іх з купальным завяршэннем мела рэнесансныя рысы.
Замак адлюстраваны на гравюры, зробленай па малюнку С. Пахалавіцкага (1579 г.).