Прадпрыемства пачало сваю дзейнасць у 1946 годзе, як адзін з участкаў Смаргонскага райпрамкамбіната. Ліцейная вытворчасць арганізавана ў 1952 годзе. Была ўсталяваная плавільная печ ваграначнага тыпу невялікай прадукцыйнасці — адна тона вадкага металу ў гадзіну, і пачата вытворчасць дробнага чыгуннага ліцця: утулкі і калодкі колаў. Затым засвоены выпуск пячнога ліцця і каналізацыйных люкаў. У 1972 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус ліцейнага цэха, праведзена замена маламагутнай вагранкі двума больш магутнымі печамі, прадукцыйнасцю па 5 тон вадкага металу ў гадзіну і арганізавана праца ліцейнага цэха ў двухзменным рэжыме, дзякуючы гэтаму штогод нарошчваўся аб’ём вытворчасці. У студзені 1981 года ліцейна-механічны цэх «Смаргонь» быў перайменаваны ў «Смаргонскі ліцейна-механічны завод», атрымаўшы статус прамысловага прадпрыемства[1].
Пасля крызісу 1990-х гадоў на заводзе прыступілі да мадэрнізацыі вытворчасці. У 2005 праведзена замена абедзвюх вагранак і сістэмы ачысткі пылегазовых выкідаў. З 2001 па 2008 гады прадпрыемствам асвоены і запушчаны ў вытворчасць 35 новых відаў прадукцыі[2]. У пачатку 2009 партыя каналізацыйных люкаў з алімпійскай сімволікай была пастаўлена ў Сочы[3].
Прадукцыя
Люкі каналізацыйныя, люкі для кабельных калодзежаў тэлефоннай сеткі, дажджапрымальнікі;
↑З гісторыі прамысловых прадпрыемстваў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 2004