Скі́дзельскі парк знаходзіцца ў горадзе Скідзель Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Закладзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Плошча 4,8 га. Парк рэгулярна-пейзажнага тыпу.
На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй частцы зберагліся рэшткі старых прысад з ліпы, горкага каштану звычайнага, грабавыя шпалеры, у яе кампазіцыі творы архітэктуры малых форм: капліца, уязная брама ў выглядзе дзвюх круглых мураваных вежачак з конусападобнымі дахамі. Верхняя частка парку багатая дэндралагічным складам. Растуць экзоты — хвоя веймутава, ліпа амерыканская буйналістая, айва японская, ясень звычайны ніцы і інш.
Літаратура