Залаты скарб з Панагю́рыштэ (балг.: Панагюрско златно скъровище) — набор залатых пасудзін, які складаецца з дзевяці залатых рэчаў агульнай вагой 6164 г. Скарб быў знойдзены 8 снежня 1949 года за 2 км ад горада Панагюрыштэ, у мясцовасці Мерул на полі Георгія Тапалава.
Скарб з Панагюрыштэ — адзін з найбольш вядомых кладаў з фракійскімі артэфактамі, знойдзеных у Балгарыі.
Рэчы са скарба захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным музеі ў Сафіі. Фракійскае золата з музея выстаўляецца таксама ў іншых гарадах краіны — у прыватнасці, у Бургасе. У 2014 годзе скарб з Панагюрыштэ выстаўляўся ў Луўры[1].