Партрэт Барбары з Колаў (літ.) ( бел. . Добра бачныя ўсе прыкметы партрэта ў лаўровым вянку
Партрэты ў лаўровым вянку — частка Радзівілаўскай калекцыі сямейных партрэтаў , якія маюць выразныя агульныя рысы і аб’ядноўваюцца мастацтвазнаўцамі ў адзіную серыю.
Апісанне
Для партрэтаў з гэтай серыі характэрны авал з лаўровага вянка , арол, які трымае герб дома Радзівілаў , і скрутак з надпісам. Партрэты ў такім стылі ствараліся ў розны час[ 1] .
Гісторыя
Скульптура, якая стала ўзорам для партрэтаў у лаўровым вянку
Узорам для стварэння серыі партрэтаў стаў помнік мемарыяльнай пластыкі 1608 года Крыштафу Мікалаю Радзівілу ў Нясвіжскім касцёле Божага цела [ 2] [ 3] .
У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў.
Зноскі
↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 98. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9 .
↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 94. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9 .
↑ Высоцкая Н. Ф. 1983. Пластыка — Пластыка Беларусі XII—XVIII стст. Мн., 1983. 232 с.