Сербія і Чарнагорыя, афіцыйна Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, (таксама званая неафіцыйна Малая Югаславія) — дзяржава ў Еўропе, у цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава; вольны канфедэратыўны саюз двух рэспублік — Сербіі і Чарнагорыі, які існаваў у 2003—2006 г. Была ўтворанна ў 2003 годзе як правапераемнік існаваўшай у 1992—2003 г. Саюзнай Рэспублікі Югаславія.
Сербія і Чарнагорыя, дзве з шасці саюзных рэспубалік былой федэратыўнай дзяржавы Югаславія (Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія), дашлі да дамовы аб супрацоўніцтве толькі ў некаторых палітычных абласцях (напрыклад, абарончы саюз і міжнароднае прадстаўніцтва). Кожная дзяржава мела сваё ўласнае заканадаўства і эканамічную палітыку, а пазней — валюту, мытню і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Саюз афіцыйна не меў агульнай сталіцы — але большасць урадавых органаў знаходзілася ў сталіцы Сербіі Бялградзе, некаторыя былі ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы.
Канстытуцыя саюза была прынята 4 лютага 2003 года, і кожная з рэспублік мела права атрымаць поўную незалежнасць паводле вынікаў рэферэндума.
Сербія і Чарнагорыя распалася ў чэрвені 2006 пасля абвяшчэння 3 чэрвеня незалежнасці Чарнагорыяй, а 5 чэрвеня — Сербіяй. Тым самым адбыўся канчатковы распад Югаславіі.