У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Святое.
Святое возера |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
135,3[1] м |
Даўжыня |
0,62 (0,65[2]) км |
Шырыня |
0,62 (0,6[2]) км |
Плошча |
0,29 (0,24[2]) км² |
Аб’ём |
0,00185 (0,00203[2]) км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
1,85 2,03[2] км |
Найбольшая глыбіня |
11,5[2] м |
Сярэдняя глыбіня |
4,37[2] м |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Гомельская вобласць |
|
|
|
|
Свято́е возера — возера ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне, Гомельская вобласць, у басейне ракі Дабрыца, за 6 км у напрамку на захад ад Рагачова, за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стрэнькі.
Плошча паверхні возера 0,29 (0,24[2]) км², даўжыня 0,6 (0,65[2]) км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 (2,03[2]) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя — 4,37 м[2]. Аб’ём вады 1,05 млн м³[2].
Катлавіна возера круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрыца.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі