Свабодная іракская армія (араб. الجيش العراقي الحر, Аль-Джайш Аль-Іракі Аль-Дур) — суніцкая паўстанцкая групоўка, сфарміраваная ў заходніх суніцкіх правінцыях Ірака з іракскіх прыхільнікаў баевікоў Свабоднай сірыйскай арміі[1].
Дзейнасць
«Свабодная іракская армія» была актыўна ў правінцыі Анбар (г. Эль-Фалуджа і сірыйская мяжа) і ў Масуле на поўначы Ірака. У жніўні 2014 года яна спыніла сваё існаванне пасля буйнога наступлення ІДІЛ[2].
Адносіны
Арганізацыя атрымала фінансавую падтрымку ад памежных плямёнаў і дзяржаў Персідскага заліва, такіх як Катар, Саудаўская Аравія і ААЭ[2].
Афіцыйна групоўка імкнулася скінуць урад Ірака, у якім дамінуюць шыіты[3], мяркуючы атрымаць падтрымку ў гэтым з Сірыі, калі сірыйскім паўстанцам удасца зрынуць Башара Асада[4][5]. Яна выступала таксама супраць «Аль-Каіды ў Іраку» і супраць яе апанентаў з апалчэння «Сахва»[2].
Нягледзячы на тое, што «Свабодная іракская армія» адмаўляла сувязі з «Аль-Каідай», яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з ёй[6]. Прадстаўнік іракскага агенцтва па барацьбе з тэрарызмам заявіў, што гэта арганізацыя проста выкарыстоўваецца «Аль-Каідай», каб «заручыцца падтрымкай іракскіх сунітаў, скарыстаўшыся канфліктам у Сірыі»[7].
Мелі месца абвінавачванні ў сувязях з баасістамі[8].
Гл. таксама
Зноскі