Саюз палякаў на Беларусі

Саюз палякаў на Беларусі
Тып грамадскае аб’яднанне
Год заснавання 1988
Размяшчэнне
Вэб-сайт glosznadniemna.pl
Офіс арганізацыі ў Гродне.

Саюз палякаў на Беларусі (СПБ, польск.: Związek Polaków na Białorusi) — нацыянальна-культурнае аб’яднанне грамадзян Беларусі, якія лічаць сябе палякамі[1]. Галоўная сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Мінску.

Гісторыя

Арганізацыя створана ў 1986 годзе; яна бярэ пачатак ад Польскага культурна-асветніцкага таварыства імя А. Міцкевіча на Гродзеншчыне а таксама ад Польскага культурна-асветніцкага таварыства «Polonia» ў Мінску. Галоўныя задачы таварыства — падтрымка польскай школьнай справы, польскай культуры і традыцый i выданне друкаванай прадукцыі на польскай мове. У найлепшыя часы свайго існавання Саюз палякаў быў самай вялікай грамадскай арганізацыяй у краіне[2]. У 1999 годзе ў СПБ было больш за 30 тыс. членаў.

Пасля таго, як скончыўся тэрмін паўнамоцтваў старшыні Тадэвуша Кручкоўскага на VI з’ездзе СПБ у сакавіку 2005 на пасаду кіраўніка Саюза была абрана Анжаліка Борыс. Аднак гэта не спадабалася беларускім уладам, якія палічылі, што падчас работы з’езда былі дапушчаны пэўныя парушэнні. Таму вынікі з’езда не былі імі прызнаныя. 27 жніўня 2005 года ў Ваўкавыску быў арганізаваны новы з’езд і праведзены чарговыя выбары. Дэлегаты выбралі новага старшыню — Іосіфа Лучніка. Улады Рэспублікі Беларусь вынікі работы з’езда прызналі. У сваю чаргу ўлады Польскай Рэспублікі — прэзідэнт і ўрад выказаліся, што будуць падтрымліваць толькі арганізацыю Анжалікі Борыс. У 2009 годзе Іосіфа Лучніка на пасадзе старшыні СПБ змяніў Станіслаў Сямашка.

Ад гэтага часу беларускія палякі належаць да двух арганізацый. Дзеячы арганізацыі Анжалікі Борыс не згаджаюцца з рашэннем беларускіх улад і працягваюць дзейнасць, перманентна сутыкаючыся з рэпрэсіямі беларускіх улад. Рэпрэсіі выкарыстоўваюцца гэтаксама ў адносінах да журналістаў, якія выдаюць і распаўсюджваюць польскую газету — «Глос знад Немна».

З іншага боку, рэпрэсіі — забарона наведваць Польшчу і ліквідацыя фінансавання — выкарыстоўваюцца і супраць дзеячаў СПБ Лучніка. Але польскі бок не прызнае, што такія дзеянні маюць месца.

Адначасова на Беларусі выдаецца газета «Глос знад Немна», якая прызнаецца і фінансуецца беларускімі ўладамі. Падпісацца на гэту газету можна ў любым паштовым аддзяленні Беларусі.

У 2012—2016 гадах непрызнаны беларускімі ўладамі СПБ узначальваў Мечыслаў Яскевіч. Калі на пасадзе яго змяніла Анжаліка Борыс, адбыўся скандал, і Яскевіч вырашыў стварыць уласную арганізацыю[3].

Арганізацыя на чале з Анжалікай Борыс карыстаецца падтрымкай Польшчы, якая фінансавала пабудову «Дамоў Польскіх» і выхад польскамоўнай прэсы. Аднак яе дзейнасць сутыкаецца з перашкодамі. Так, тры розныя ўласнікі адмаўлялі ў арэндзе памяшкання для святочнага канцэрта ў Мінску з нагоды стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаванага ў лістападзе 2018 года мясцовым аддзяленнем непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Як растлумачыла кіраўніца мінскага аддзялення Саюза палякаў Алена Марчукевіч, у дзвюх залах было адмоўлена нават у выходныя дні. Каля 200 членаў СПБ сабраліся перад трэцім памяшканнем, але і там сутыкнуліся з адмовай. У апошні момант удзельнікі пераехалі на чацвёртае месца, але праз паўгадзіны адміністратар запатрабаваў скончыць мерапрыемства[4][5].

25 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальванне варожасці). Борыс і іншых абвінавачваюць у правядзенні масавых мерапрыемстваў, падчас якіх нібыта ўшаноўваліся ўдзельнікі антысавецкіх бандфармаванняў, а іх дзеянні нібыта пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа. Як было сказана ў паведамленні: «Названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйпаказанага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа»[6][7]. Анжаліку Борыс у сакавіку 2022 года выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і абавязак з’яўляцца на допыты. У 2023 годзе абвінавачанні супраць яе знялі[8][9]. Іншага затрыманага ў 2021 годзе, журналіста Андрэя Пачобута, у лютым 2023 года прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[10].

30 снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам сайт Саюза палякаў[11]. Вясной 2024 года КДБ абвясціў сайт, які на той час ужо перастаў быць парталам Саюзу палякаў Беларусі, «экстрэмісцкім фарміраваннем»[12][13].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). С. 232
  2. http://www.polacy.by/content/view/208/27/(недаступная спасылка)
  3. «Гэта стары раскол». У Беларусі зьявілася яшчэ адна польская арганізацыя (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (27 чэрвеня 2019). Праверана 29 красавіка 2024.
  4. W Mińsku przerwano koncert z okazji 100-lecia Niepodległości Polski (польск.). znadniemna.pl (21 лістапада 2018). Праверана 21 лістапада 2018.
  5. У Мінску не далі скончыць канцэрт, арганізаваны непрызнаваным Саюзам палякаў. Наша Ніва (20 лістапада 2018). Праверана 29 красавіка 2024.
  6. t.me/prokuraturabelarus
  7. Генпракуратура завяла крымінальную справу на групу беларускіх палякаў за «распальванне варожасці і апраўданне генацыду». Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 29 красавіка 2024.
  8. Анжаліка Борыс застаецца ў Горадні. Што цяпер зь фігурантамі «польскай справы» (бел. (тар.)). Новы Час (23 жніўня 2022). Праверана 17 красавіка 2023.
  9. Анжаліка Борыс: «Сяброўства і салідарнасць — гэтыя каштоўнасці па-за часам і важныя» . Новы Час (12 красавіка 2023). Праверана 17 красавіка 2023.
  10. Польшча — Беларусі: Вызваліце Пачобута — адкрыем пераход «Баброўнікі». Новы Час (23 сакавіка 2023). Праверана 28 красавіка 2023.
  11. У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» партал Саюза палякаў. Новы Час (4 студзеня 2022). Праверана 28 красавіка 2023.
  12. Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Наша Ніва (1 красавіка 2024). Праверана 29 красавіка 2024.
  13. Сайт польскай меншасці ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Беларуская служба Польскага радыё (2 красавіка 2024).

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Ángel Borlenghi Ángel Borlenghi (February 1, 1904 – August 6, 1962) was an Argentine labour leader and politician closely associated with the Peronist movement. Life and times Early life and the labor movement Ángel Gabriel Borlenghi was born in Buenos Aires to Italian immigrants, in 1904. Becoming a retail clerk by profession, Borlenghi's socialist ideology soon led him to join the Commercial Employees' Federation (FEC). His position in the union rose after his fellow socialists advance...

 

Une clérouquie (en grec ancien κληρουχία / klêroukhía) désigne l'assignation par tirage au sort de lots de terre civique (kleros) à des soldats-citoyens, les « clérouques », et par extension ce type de colonie militaire elle-même. On trouve des clérouques à Athènes au Ve et au IVe siècle av. J.-C., et dans le royaume lagide en Égypte à partir de la fin du IVe siècle av. J.-C.. Un kleros désigne en Grèce antique le lot de terre d...

 

نيدون    شعار الاسم الرسمي (بالفرنسية: Nédon)‏    الإحداثيات 50°31′31″N 2°22′12″E / 50.525277777778°N 2.37°E / 50.525277777778; 2.37[1]  [2] تقسيم إداري  البلد فرنسا[3]  التقسيم الأعلى باد كاليه  خصائص جغرافية  المساحة 4.89 كيلومتر مربع[1]  عدد السكان  ...

One-wheeled personal transporter The Honda U3-X is an experimental self-balancing one-wheeled personal transporter shown in 2009. History It was unveiled by Honda's CEO on September 24, 2009, and it was announced that it would be shown at the 2009 Tokyo Motor Show.[1] Time magazine called it one of the 50 best inventions of 2009.[2] In April 2010, Honda engineers did a short demonstration of two of the devices in Times Square, New York City.[3] In May 2010, Honda repre...

 

  لمعانٍ أخرى، طالع أرابز غوت تالنت (توضيح). يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (يناير 2016) أرابز غوت تالنت 1 أيضاً معروف باسم AGT التعليق عمرو أديب، نجو

 

2002 film by Andrzej Sekula Cube 2 redirects here. For the video game, see Cube 2: Sauerbraten. For the digital audio player, see Cube2. 60659 redirects here. For the ZIP Code, see North Park and West Ridge, Chicago. Cube 2: HypercubeTheatrical release posterDirected byAndrzej SekułaScreenplay bySean Hood[1]Ernie Barbarash[1]Lauren McLaughlin[1]Story bySean Hood[1]Produced by Ernie Barbarash Suzanne Colvin Starring Kari Matchett Geraint Wyn Davies Grace Lynn K...

Coat of arms of Bogotá (during Colonial times)VersionsModern version in use ArmigerThe Very Noble and Very Loyal City of Bogotá.AdoptedDecember 3, 1548BlazonOr, a bordure azure nine pomegranates in orle Or, an eagle displayed sable crowned Or holding in its talons pomegranates gules.UseEmblem and official documents. The official coat of arms of the Capital District of Bogotá, the capital of Colombia, was granted by the Emperor Charles V to the New Kingdom of Granada on December 3, 1548 in ...

 

1990 studio album by LaibachSympathy for the DevilStudio album by LaibachReleased19 March 1990GenreIndustrial, neoclassical dark waveLength49:42LabelMuteLaibach chronology Macbeth(1990) Sympathy for the Devil(1990) Kapital(1992) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic[1] Sympathy for the Devil is a compilation album by Laibach and follows on from their The Beatles cover album Let It Be. Sympathy for the Devil features seven cover versions of The Rolling Stones so...

 

بطولة ويمبلدون 1936 - فردي السيدات جزء من بطولة ويمبلدون 1936  البلد المملكة المتحدة  التاريخ 1936  الرياضة كرة المضرب  البطل(ة) هيلين جاكوبز الوصيف(ة) هيلدا كراهوينكيل سبيرلنغ النتيجة 6–2، 4–6، 7–5 بطولة ويمبلدون 1935 - فردي السيدات  بطولة ويمبلدون 1937 - فردي السيدات  ت...

老師的相親對象竟然是、學校的、壞學生。 お見合い相手は教え子、強気な、問題児。 假名 おみあいあいてはおしえご、つよきな、もんだいじ。 罗马字 Omiai Aite wa Oshiego, Tsuyoki na, Mondaiji. 類型 戀愛 校園 常用譯名 相親對象是我教的強勢問題兒學生相亲对象是强硬的问题学生老師的相親對象竟然是、學校的、壞學生。 漫画 作者 虎井シグマ 出版社 彗星社 叢書 Clair TL Comics ...

 

Artikel ini bukan mengenai Perpustakaan (ilmu komputer). Perpustakaan modern Dalam arti tradisional, perpustakaan ataupun rumah buku, adalah sebuah koleksi buku dan majalah. Walaupun dapat diartikan sebagai koleksi pribadi perseorangan, namun perpustakaan lebih umum dikenal sebagai sebuah koleksi besar yang dibiayai dan dioperasikan oleh sebuah kota atau institusi, serta dimanfaatkan oleh masyarakat yang rata-rata tidak mampu membeli sekian banyak buku dengan biaya sendiri. Tetapi, dengan kol...

 

Mesrop MashtotsLahirca. 362Hatsik, Taron, Kerajaan ArmeniaMeninggal17 Februari 440Vagharshapat, Armenia SasaniaDihormati diGereja Apostolik ArmeniaGereja Katolik ArmeniaGereja Katolik RomaGereja OrtodoksTempat ziarahKatedral Santo Mesrop Mashtots di Oshakan, ArmeniaPelindungArmenia Mesrop Mashtots (Armenia: Մեսրոպ Մաշտոց Mesrop Maštoc; Armenia Timur: [mɛsˈɾop maʃˈtotsʰ]; [mɛsˈɾob maʃˈdotsʰ]; Latin: Mesrobes Mastosius; 362 – 17 Februari 440 M) adalah seorang li...

Advanced school for students aged 16–19 Shrewsbury Sixth Form College in Shropshire A sixth form college (pre-university college in Malaysia) is an educational institution, where students aged 16 to 19 study typically for advanced post-school level qualifications such as A Levels, Business and Technology Education Council level 3 (BTEC), and the International Baccalaureate Diploma, or school-level qualifications such as General Certificate of Secondary Education (GCSE) examinations and BTEC...

 

2006 Indian filmAshokDirected bySurender ReddyScreenplay byGopimohan Dialogues byMarudhuri Raja Story byVakkantham VamsiProduced byValluripalli RameshStarringJr. NTRSameera ReddyPrakash RajSonu SoodCinematographyK. K. Senthil KumarEdited byGautham RajuMusic byMani SharmaProductioncompanyMaharshi CinemaDistributed byMaharshi CinemaRelease date July 13, 2006 (2006-07-13) (India) Running time172 minutesCountryIndiaLanguageTelugu Ashok is a 2006 Indian Telugu-language action fi...

 

Grappling position This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Collar-and-elbow position – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2022) Collar-and-elbowCollar and elbow hold, as demonstrated by Maybach Beta (left, in red) and Holden AlbrightClassificationClinch holdStyleWrestling A ...

Annual amusement park promotion in Ohio For the Halloween Haunt at Dorney Park originally named HalloWeekends, see Halloween Haunt (Dorney Park). HalloWeekendsGenreHalloweenFrequencyAnnualLocation(s) Cedar Point (1997–present) Dorney Park & Wildwater Kingdom (1998–2007) Valley Fair (1998–2000) Worlds of Fun (1999–2006) Years active1997–2019, 2021–Inaugurated1997WebsiteOfficial website HalloWeekends is an annual Halloween event at Cedar Point amusement park in Sandusky, Ohio. I...

 

Negara Lebanon RayaÉtat du Grand Libanدولة لبنان الكبير1920–1943 BenderaLokasi Lebanon Besar (hijau) di dalam Mandat atas Suriah dan Lebanon.StatusMandat Republik Ketiga PrancisIbu kotaBeirutBahasa yang umum digunakanPrancis · ArabAgama KristenIslamEra SejarahPeriode antarperang• Diterbitkan mandat 1920• Merdeka 1943 Kode ISO 3166LB Didahului oleh Digantikan oleh Pemerintahan Wilayah Musuh yang Diduduki Lebanon Bagian dari seri mengenai Sejarah L...

 

Lumen Fidei Encíclica del papa Francisco 5 de julio de 2013, año I de su Pontificado Argumento La fe desde la teología católica con motivo del Año de la FeCronología Caritas in veritate(de Benedicto XVI) Laudato Si' Documentos pontificiosConstitución apostólica • Motu proprio • Encíclica • Exhortación apostólica • Carta apostólica • Breve apostólico • Bula[editar datos en Wikidata] Lumen fidei (en latín; La luz de la fe, en español) es el título de la pri...

Para el sitio de Ruan de 1562 durante las Guerras Francesas de Religión, véase Sitio de Ruan (1562). Sitio de Ruan Parte de Guerra de los cien años El sitio de Ruan en 1419 (ilustración de Vigiles de Charles VII)Fecha 31 de julio de 1418 – 19 de enero de 1419Lugar Ruan, FranceCoordenadas 49°26′35″N 1°06′09″E / 49.443055555556, 1.1025Resultado Victoria inglesaBeligerantes Inglaterra Reino de Francia Comandantes Rey Enrique V Alain Blanchard Guy Le Bouteiller &#...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: The Challenge 2003 film – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2024) (Learn how and when to remove this template message)2003 filmThe ChallengeDVD coverDirected byCraig ShapiroScreenplay byElizabeth KrugerMichael SwerdlickStory byMichael S...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!