Cапраўднасць (англ.: truth, topness) — флейварны (водарны) квантавы лік, уласцівы T-кваркам. Звычайна пазначаецца T. Тэрмін выкарыстоўваецца рэдка, бо складаных часціц, якія змяшчаюць t-кварк, не выяўлена. У англамоўнай тэрміналогіі часцей выкарыстоўваецца тэрмін topness, чым truth, аднак агульнапрынятага беларускага эквівалента для topness няма.
Паводле пагаднення, T-кварк мае T = 1, а ў T-антыкварка T = -1. Cапраўднасць складаных часціц, якія змяшчаюць T-кварк, роўная розніцы колькасці T-кваркаў і T-антыкваркаў.
Cапраўднасць, як і ўсе іншыя водарныя квантавыя лікі, захоўваецца ў моцным і электрамагнітным узаемадзеяннях, але не захоўваецца пры слабым узаемадзеянні.
Спасылкі
Гл. таксама