Самотны пастух

Самотны пастух
Кампазітар
Форма музычны твор/кампазіцыя[d] і сінгл
Першая публікацыя 1977

«Самотны пастух» (ням.: Der einsame Hirte, англ.: The Lonely Shepherd, ісп.: El pastor solitario) — інструментальная кампазіцыя нямецкага кампазітара Джэймса Ласта[en]. Стала папулярнай у запісе з удзелам румынскага пан-флейтыста[en] Георге Замфіра[en]. Мелодыя заснавана на музычным фальклоры Карпат — украінскай, малдаўскай і румынскай народных традыцыях.

Гісторыя

Георге Замфір з пан-флейтай.

Першапачаткова кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор Джэймс Ласт[en] планаваў уключыць кампазіцыю «Самотны пастух» у альбом саўндтрэкаў «Album Filmmusik ohne Filme» («Музыка да фільмаў без фільмаў»), які павінен быў складацца выключна з твораў яго ўласнага аўтарства.

У гэты час з аркестрам Ласта супрацоўнічаў румынскі пан-флейтыст Георге Замфір[en], запрошаны па кантракце прамоўтарам Гансам-Вернерам Функе. Ласт прапанаваў Замфіру паўдзельнічаць у запісе «Пастуха».

" Георге прыйшоў, паслухаў п’есу, сыграў яе крыху, а затым сказаў: «Добра, давайце запішам яе». У найкароткія тэрміны мы павінны былі запісаць яе на плёнку. Георге сыграў, атрымаў свае грошы, не ведаючы, што насамрэч у выніку атрымалася. На студыі мы змікшыравалі мелодыю, скарацілі яе, і толькі тады я зразумеў, які велізарны патэнцыял раскрыў ён у ёй.
Джэймс Ласт
"

Праекту саўндтрэкаў не наканавана было адбыцца, і ў рэшце рэшт «Пастух» быў выдадзены на другой «рускай» пласцінцы Ласта «Russland-Erinnerungen» («Успаміны аб Расіі») у 1977 годзе. У тым жа годзе трэк выйшаў у выглядзе сінгла і дасягнуў 22-га радка ў чартах Германіі. Пасля перамоваў з Замфірам было вырашана падзяліць правы на гэты запіс і ўказваць яго як паўнапраўнага суаўтара. Для Замфіра запіс стаў прарывам: яго пачалі запрашаць у розныя музычныя праекты па ўсім свеце, а ўся яго папярэдняя дыскаграфія была перавыдадзена[1][2].

Мелодыя «Самотны пастух» стала адной з самых запатрабаваных у кіно і на тэлебачанні. Ужо ў 1979 годзе яна была выкарыстана ў якасці музычнай тэмы для шасці частак аўстралійскага серыяла «Золата пустыні[en]». Мелодыя стала галоўнай тэмай фільма ў жанры баявых мастацтваў «Ваяры кунг-фу» (1982, Паўднёвая Карэя). У 1984 годзе яна таксама прагучала ў канадскім кароткаметражным анімацыйным фільме «Рай[en]», які атрымаў намінацыю на «Оскар». Новая хваля папулярнасці прыйшла ў 2004 годзе, пасля ўключэння мелодыі Квенцінам Таранціна ў саўндтрэк да фільма «Забіць Біла: Фільм 1[en]».

Існуе шэраг кавер-версій, сярод якіх можна вылучыць удалыя апрацоўкі амерыканскага рэпера Ламара[de] і эквадорскага пан-флейтыста Леа Рохаса[en].

Крыніцы

  1. История создания мелодии "Одинокий пастух" » New Age Music | Музыка нью-эйдж (руск.). newage-music.ru (20 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2015. Праверана 12 красавіка 2020.
  2. Last 2006.

Літаратура

James Last, Thomas Macho. Mein Leben: die Autobiografie. — Heyne, 2006. — 413 p. — ISBN 978-3-453-12063-1.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!