Савава кніга

ліст 142адв
ліст 142адв
Савава кніга. XI век
Матэрыял пергамен
Тэхніка чарніла
Памеры 17 × 13 см
РДАСА, Масква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́вава кні́гакірылічны стараславянскі арнаментаваны рукапіс, няпоўны тэкст кароткага евангелля-апракаса. Утрымлівае 166 аркушаў пергамена фарматам 17x13 — 17x14 см рознага часу; найбольш каштоўныя найстаражытнейшыя лісты 25—153 і 166 (датуюцца XI стагоддзем). Рукапіс названы па імені пісца — святара Савы, двойчы ўпамянутага ў прыпісках да тэксту (на лл. 51а і 56а, «поп Савва писал»).

Мяркуюць, што кніга была перапісана з глагалічнага арыгінала  (руск.). Найстаражытнейшая частка — з паўночна-ўсходняе Балгарыі, астатнія лісты ўсходнеславянскага (меркавана кіеўскага) паходжання. Кніга была ўласнасцю Сяродкінскага манастыра пад Псковам, пазней трапіла ў бібліятэку маскоўскай сінадальнай тыпаграфіі, цяпер захоўваецца ў РДАСА пад шыфрам ф. 381, № 14. Рукапіс некалькі разоў рэстаўрыраваўся; рэстаўрацыя сярэдзіны XX стагоддзя была хутчэй шкоднай, пасля праведзенай тады чысткі пергамена амаль знік кінаварны тэкст, а пры пераплёце былі пераблытаныя лісты.

Рукапіс быў адкрыты і ўпершыню выдадзены (урыўкамі) І. І. Сразнеўскім (1868). Навуковае выданне ажыццявіў В. М. Шчэпкін  (руск.) (1903; перавыдадзена ў Грацы ў 1959). У 1999 годзе кніга выдадзена факсімільна (у чорна-белым выкананні).

Гл. таксама

Літаратура

  • Саввина книга. Древнеславянская рукопись XI, XI—XII и конца XIII века. Часть I: Рукопись. Текст. Комментарии, М.: Индрик, 1999. ISBN 5-85759-102-3.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!