Рыбніца (возера)

Рыбніца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 113,1[1] м
Даўжыня 4,76 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 2,48 км²
Даўжыня берагавой лініі 12,4 км
Найбольшая глыбіня 7,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 403 км²
Упадаюць Пыранка, Стыеўка
Выцякаюць Пыранка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Рыбніца (Беларусь)
Рыбніца
Рыбніца
Рыбніца (Гродзенская вобласць)
Рыбніца
Рыбніца
Map

Ры́бніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Азёры і вёскі Старына.

Плошча паверхні возера 2,48 км². Даўжыня 4,76 (4,78[2]) км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 12,4 (10,8[2]) км. Найбольшая глыбіня 7,7 (5,8[2]) м, сярэдняя — 2,3[2] м. Плошча вадазбору 403 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў ад 3—5 да 17 м. Заходнія і паўночна-заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія звілістая. Дно каля берагоў пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Пыранка і Стрыеўка, ручаі і каналы. Выцякае рака Пыранка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-73. Выданне 1983 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
  2. а б в г Морфометрические параметры озёр Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!