У шырэйшым кантэксце, гэта вайна стала следствам барацьбы паміж вялікімі дзяржавамі, выкліканай грэчаскайвайной за незалежнасць (1821—1830) ад Асманскай імперыі. Падчас вайны рускія войскі здзейснілі шэраг паходаў у Балгарыю, на Каўказ і на паўночны ўсход Анатоліі, пасля чаго Порта запрасіла міру.