Робі Уільямс (ігрок у снукер)

Робі Уільямс
Снукер
Снукер

англ.: Robbie Williams
Фота
 
Дата нараджэння: 28 снежня 1986(1986-12-28)[1] (37 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар’ера: 2012—...
Найвышэйшы рэйтынг: 48 (05.12.2016–...)
Цяперашні рэйтынг: 48 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы: > £140,000
Найвышэйшая серыя: 144 (PIOS 2009/2010 – Этап 5)
Колькасць соценных серый: 30
Лепшы рэйтынгавы вынік: паўфінал
(Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (2014, 2015, 2016)

Робі Уільямс (англ.: Robbie Williams; нар. 28 снежня 1986, Уэлэсі, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Паўфіналіст адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года.

Пачаў удзельнічаць на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі ў 2005 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а з 2010 года актыўна прымаў удзел у нізкарэйтынгавых турнірах серыі Players Tour Championship у якасці аматара. У сезоне 2011/2012 дайшоў да 1/8 фіналу Пол Хантэр Класік, пасля чаго перамог на адным з турніраў Q-School і здабыў статус прафесіянала. У першым сезоне ў мэйн-туры ў другі раз дайшоў да 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага спаборніцтва на Пол Хантэр Класік, а ў канцы 2013 года дайшоў да паўфіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Рура, пасля чаго здзейсніў дэбют у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Індыі, дзе адразу ж здолеў дайсці да паўфінальнай стадыі, саступіўшы будучаму пераможцу Дзіну Цзюньхуэю (1:4). У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і, прайшоўшы чатыры кваліфікацыйныя раунды, патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (2:10), пасля чаго скончыў сезон у топ-64 сусветнага рэйтынгу. У наступным сезоне ў другі раз патрапіў у Крусібл, але зноў саступіў у першым паядынку будучаму чэмпіёну Сцюарту Бінэму (7:10), а ў сезоне 2015/2016 дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на другім па значнасці спаборніцтве, і ў трэці раз выйшаў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, саступіўшы ў першым раундзе Рыкі Уолдэну (8:10).

Займае найвышэйшы для сябе 48-ы радок у сусветным рэйтынгу з пачатку снежня. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 30 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-150 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 140 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

Турнір 2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг [вт 1] 79 62 50 55
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 2]
Рыга Мастэрс НП НРТ 1/64 0:0
Адкрыты чэмпіянат Індыі НП 1/2 1/64 НП 1/16 4:2
World Open 1/32 1/64 НП 1/32 0:1
Пол Хантэр Класік НРТ 1/8 3:1
Шанхай Мастэрс 1/40 1/24 1/32 1/32 1/32 0:0
Еўрапейскі Мастэрс НП 1/64 0:0
Адкрыты чэмпіянат Англіі НП 1/64 0:0
International Championship 1/32 1/64 1/32 1/32 1/32 0:3
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі НП 1/16 2:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/48 1/32 1/32 1/16 1/32 5:4
German Masters 1/48 1/64 1/32 1/32 0:0
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/48 1/64 1/64 1/32 1:3
Адкрыты чэмпіянат Кітая 1/32 1/64 1/64 1/64 0:0
Чэмпіянат свету 1/48 1/16 1/16 1/16 0:3
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах Вынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 3] 0 4 5 4 6 19
Колькасць тытулаў 0 0 0 0 0 0
Колькасць выхадаў у фінал 0 0 0 0 0 0
Перамогі – Паразы[вт 2] 0:0 5:4 2:5 3:4 6:6 16:19
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 2]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/40 1/24 1/32 1/32 НП 0:0
Усі Класік 1/48 1/64 1/32 НП 1:1



  1. Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу.
  2. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  3. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)

Зноскі

  1. https://wst.tv/players/robbie-williams/ Праверана 19 ліпеня 2021.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!