Гуляў за «Цмокі-Мінск», славенскі «Златарог», польскую «Легію», а таксама ў ізраільскіх клубах. У складзе «Цмокаў» ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2017/18 і ўладальнікам Кубка краіны-2017. На міжнародным узроўні гуляў за зборную Беларусі на юнацкіх і моладзевых турнірах, у 2017 годзе дэбютаваў на Еўрабаскеце[2].
Выступаў за юнацкую U-16 (2012), юніёрскую U-18 (2013), моладзевую U-20 (2014—2016) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3].