Раман Уладзіміравіч Пасевіч

Футбол
Раман Пасевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Уладзіміравіч Пасевіч
Нарадзіўся 28 лістапада 1999(1999-11-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см[2]
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Уфа
Нумар 97
Маладзёжныя клубы
2016—2017 Беларусь Паставы
2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Асіповічы 11 (9)
2018 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 14 (7)
2019 Беларусь Ліда 28 (4)
2020—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 45 (1)
2021   Беларусь Смаргонь 13 (5)
2023— Расія Уфа
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2023.

Раман Пасевіч (нар. 28 лістапада 1999, Відзы) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Уфа».

Клубная кар’ера

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў за мясцовы клуб у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, таксама гуляў за юнацкую каманду «Іслачы». У лютым 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе і пачаў дарослую кар’еру, хутка стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды. У ліпені 2018 года беспаспяхова праходзіў прагляд у моладзевай камандзе кіеўскага «Дынама»[3], а ў хуткім часе перабраўся ў рэчыцкі «Спадарожнік».

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве стаў іграком клуба[5]. Сезон 2020 пачынаў у дублі гродзенцаў. 4 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў першым тайме. У далейшым працягваў часцей заставацца на лаўцы запасных і гуляў за дубль, зрэдку выхадзіў на поле за аснову «Нёмана». У сезоне 2021 стаў часцей прыцягвацца да асновы, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды.

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. З 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Нёман»[7], са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца разам з камандай[8]. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў гродзенскай каманды, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе.

У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Нёмана» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца і гуляць у таварыскіх матчах. У чэрвені 2023 года абвясціў пра сыход з «Нёмана»[9], а ў ліпені 2023 года падпісаў кантракт з расійскай «Уфой»[10].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) Д3 Асіповічы Беларусь 11 9
2018 (2) Д3 Спадарожнік Беларусь 14 7
2019 Д2 Ліда Беларусь 28 4
2020 Д1 Нёман Беларусь 4 0
2021 (1) Д1 Нёман Беларусь 11 0
2021 (2) Д1 Смаргонь Беларусь 13 5
2022 Д1 Нёман Беларусь 30 1

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Крыніцы

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!