Раман Станіслаў Сангушка

Раман Станіслаў Сангушка
Roman Adam Stanisław Sanguszko
Герб «Пагоня Літоўская»
Герб «Пагоня Літоўская»
Нараджэнне 6 мая 1800(1800-05-06)[1]
Смерць 26 сакавіка 1881(1881-03-26)[2][3][…] (80 гадоў) ці 1881
Род Сангушкі
Бацька Яўстахій Эразм Сангушка
Маці Клемянціна з Чартарыйскіх[d]
Жонка Наталля Патоцкая[d]
Дзеці Марыя Клеменціна Патоцкая[d]
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (польск.: Roman Stanisław Sanguszko; 24 красавіка 1800, в. Антаніны, Валынь — 26 сакавіка 1881, Славута) — князь, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Сын генерала Яўстахія Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладзіслава Гераніма Сангушкі.

Першапачатковае выхаванне атрымаў дома, пасля вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Ваенную службу пачаў карнетам Кавалергардскага палка Расійскай імператарскай арміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе выйшаў у адстаўку і з’ехаў за мяжу.

Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі падчас паўстання 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстанні асаблівым указам цара быў пазбаўлены дваранства і маёмасці, а таксама сасланы ў Сібір, прычым увесь шлях павінен быў прайсці пешшу ў кайданах.

У 1834, пасля ссылкі, Раман Сангушка пераведзены на Каўказ у 77-і Тэнгінскі пяхотны полк[ru], раскватараваны ў Грузіі. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках з мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. За адвагу ў баях атрымаў афіцэрскі чын.

У 1844 годзе вярнуўся на радзіму на Валынь. Шмат зрабіў для развіцця мястэчка Славуты: вызваліў сялян, заснаваў тут суконную фабрыку, укараніў сістэму палявых севазваротаў, распрацаваў план рацыянальнага выкарыстання лясоў, завёў шырокія гадавальнікі для вырошчвання саджанцаў дрэў, разбіў лясы на сектары, спрабуючы захаваць лясы, купляў дровы на баку для патрэб фабрык і заводаў, гадаваў арабскіх скакуноў, займаўся апекай літаратуры і мастацтва, сабраў багатую калекцыю рэдкіх кніг і карцін. Сангушка быў заснавальнікам цукраварэння на Валыні, ім пабудаваны 5 цукразаводаў, у тым ліку рафінадны камбінат у Шэпэціўцы.

У 1857 г. расійскі імператар Аляксандр II вярнуў яму княжацкі тытул. Князь Раман Сангушка, якога мясцовыя жыхары звалі Раманам Старэйшым, памёр у Славуце ў 1881 годзе.

Зноскі

  1. Roman Sanguszko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Stanisław Sanguszko
  3. Roman, książę Sanguszko // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!