Раман Гургенавіч Балаян

Раман Гургенавіч Балаян
арм.: Ռոման Գուրգենի Բալայան
Дата нараджэння 15 красавіка 1941(1941-04-15)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн «За заслугі» І ступені ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Народны артыст Украіны
медаль Маўсеса Харэнацы
IMDb ID 0049494
romanbalayan.com (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Гургенавіч Балаян (арм.: Ռոման Գուրգենի Բալայան, укр.: Роман Гургенович Балаян; нар. 15 красавіка 1941, Неркін-Аратаг) — украінскі рэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украіны (1997), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1941 года ў сяле Неркін-Аратаг. У раннім дзяцінстве страціў бацьку, які знік без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959—1961 гадах быў акцёрам Сцяпанакерцкага армянскага драматычнага тэатра. У 1961—1964 гадах вучыўся на рэжысёрскім факультэце Ерэванскага тэатральнага інстытута, потым перавёўся на рэжысёрскі факультэт Кіеўскага дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карага, які скончыў у 1969 годзе. За час навучання зняў некалькі кароткаметражных фільмаў.

Поўнаметражны рэжысёрскі дэбют — зняты ў 1973 годзе «Эфект Рамашкіна». У 1982 годзе зняў фільм «Палёты ў сне і наяве», які паглядзелі шэсць з паловай мільёнаў гледачоў, і пасля адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Вядомасць Раману Балаяну прынеслі таксама тэлеверсіі спектакляў Маскоўскага тэатра «Сучаснік» «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?» (1992), «Анфіса» (1993) і інш.

Зноскі

  1. а б в г Балаян Роман ҐурґеновичІнститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8 Праверана 20 лістапада 2023.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!