У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кандраценка.
Раман Ісідоравіч Кандраценка (30 верасня (12 кастрычніка) 1857, Тыфліс — 2 (15) снежня 1904, Порт-Артур) — рускі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант (пасмяротна), герой абароны Порт-Артура, кавалер ордэна Святога Георгія 4-й і 3-й ступені..
Біяграфія
Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў 1877 і Акадэмію Генеральнага штаба ў 1886. У 1886—1894 служыў ў штабе Віленскай вайсковай акругі. Пасля пачатку руска-японскай вайны начальнік абароны сухапутнага фронту крэпасці Порт-Артур.
У самы цяжкі момант аблогі горада ўзначаліў абарону, займаўся ўдасканаленнем абарончых пазіцый, асабіста кіраваў абаронай на самых складаных і небяспечных участках. Адметнай уласцівасцю Кандраценкі было ўменне ўздзейнічаць на дух войскаў, што рэльефна адбілася пры адбіцці некалькіх штурмаў, калі ніхто не спадзяваўся ўжо на поспех; ён звязаў сухапутныя і марскія войскі ў адно цэлае, умела накіроўваючы іх да дружнай, сумеснай працы. Паспяхова кіраваў адбіццём 4 штурмаў.
Пад яго кіраўніцтвам былі ўжытыя новыя сродкі ўзбраення: ручныя гранаты, мінамёты, новыя тыпы проціпяхотных мін, электрызаваныя драцяныя загароды і т. д. Загінуў 15 снежня 1904 пры артылерыйскім абстрэле форта.
Пасля вайны перазахаваны ў Пецярбургу ў Аляксандра-Неўскай лаўры.
31 мая 2008 у Полацку на плошчы Свабоды ўсталяваны бюст генерала Кандраценкі.
Зноскі