Раза́нскае кня́ства (руск.: Рязанское княжество) — сярэдневяковая дзяржава ў сярэднім цячэнні Акі і ў вярхоўях Дона ў 1129—1521 гадах. Вылучылася з Чарнігаўскага княства. Цэнтр — г. Старая Разань, з сярэдзіны 14 ст. — г. Пераяслаўль-Разанскі (сучасная Разань). У 1237 і 1239 гадах спустошана мангола-татарамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Да пачатку 15 ст. часта варагавала з Вялікім Княствам Маскоўскім, уступала ў саюзы з мангола-татарскімі ханамі і Вялікім Княствам Літоўскім, да якога пры Вітаўце з 1427 года трапіла ў часовую залежнасць. З сярэдзіны 15 ст. ў залежнасці ад Вялікага Княства Маскоўскага, да якога далучана ў 1521 годзе.
Літаратура
Спасылкі