У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Герэн.
Барон П’ер-Нарсіс Герэн (фр.: Pierre-Narcisse Guérin; 13 сакавіка 1774(1774-03-13)[1][2][…], Парыж[3] — 16 ліпеня 1833(1833-07-16)[2][4][…], Рым[5]) — французскі мастак, вучань Рэньё.
Біяграфія
У 1796 годзе атрымаў першую ўзнагароду. Прадстаўленая на Салоне 1800 года карціна «Марк Секст» зрабіла надзвычайнае ўражанне і мела велізарны поспех.
У 1810 годзе Герэн адкрыў у Парыжы майстэрню, якая неўзабаве ўвайшла ў моду. З гэтай майстэрні класіка, які прызнаваў толькі антычную прыгажосць, выйшлі вядомыя французскія рамантыкі: Тэадор Жэрыко, Эжэн Дэлакруа, Ары Шэфер, Леон Конье, Андрэ Жак Арсель, Луі-П'ер Анрыкель-Дзюпон і іншыя.
У 1822 годзе Герэн стаў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме. У 1829 годзе атрымаў тытул барона.
Зноскі