Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі — узнагарода, якой з 1967 года адзначаліся творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва. Памер кожнай прэміі складаў 500 руб. Прысуджалася Бюро ЦК ЛКСМБ раз у 2 гады да дня нараджэння камсамола.

Спіс лаўрэатаў

1967

1968

1970

1972

1974

1976

1978

1980

1982

1984

1986

  • X. А. Лялько — за кнігу апавяданняў «Дарога пад гару»;
  • М. М. Мятліцкі — за зборнік вершаў «Мой дзень зямны»;
  • У. А. Арлоў — за кн. апавяданняў «Добры дзень, мая шыпшына» і за вялікую работу па маральна-эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення;
  • У. В. Крываблоцкі — за манументальную размалёўку «У імя міру на зямлі» ў музеі народнай славы г. п. Ушачы Віцебскай вобласці;
  • Г. К. Гарэлава — за стварэнне камерных твораў і музыкі для дзяцей;
  • В. В. Маслюк, галоўны рэжысёр Рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага — за пастаноўку спектакляў апошніх гадоў, вялікую работу з творчай моладдзю;
  • І. А. Душкевіч, А. В. Куркоў, артысты балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР — за высокае выканальніцкае майстэрства, творчыя работы апошніх гадоў;
  • народны тэатр Краснапольскага раённага Дома культуры Магілёўскай вобласці, мастацкі кіраўнік, рэжысёр В. І. Ермаловіч — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у развіцці самастойнай творчасці юнакоў і дзяўчат, пастаноўкі спектакляў апошніх гадоў;
  • народны ансамбль песні і танца «Сузор’е» клуба будаўнічага трэста № 8 г. Брэста, мастацкі кіраўнік В. Дз. Васіленка, кіраўнік аркестравай групы В. П. Мартыненка — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, яркае ўвасабленне тэмы працы, міру і дружбы ў канцэртных праграмах, актыўны ўдзел у культурным абслугоўванні ўдарных камсамольскіх будоўляў;
  • мінскі ўзорны ансамбль бальнага танца «Усмешка» клуба вытворчага аб’яднання «Інтэграл», мастацкія кіраўнікі У. С. і Ж. В. Шалькевічы — за шматгадовую і ппённую працу па эстэтычным выхаванні дзяцей і падлеткаў, вялікі ўклад у развіццё беларускай бальнай харэаграфіі;
  • Мінскі народны цымбальны аркестр Рэспубліканскага Палаца культуры прафтэхадукацыі, мастацкі кіраўнік Г. А. Ермачэнкаў — за вялікую работу па эстэтычным выхаванні моладзі, развіццю і прапагандзе самадзейнай мастацкай творчасці, высокае выканальніцкае майстэрства.

Літаратура

  • Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!