«Проста кроў» (англ.: Blood Simple) — амерыканскі крымінальны трылер 1984 года, зняты ў стылі неануар[en][8]. Сцэнарыстамі, прадзюсарамі, рэжысёрамі і мантажорамі карціны сталі браты Джоэл і Ітан Коэны, для якіх фільм стаў поўнаметражным дэбютам. Акрамя таго, фільм паклаў пачатак кар’ерам у вялікім кіно актрысы Фрэнсіс Макдорманд, аператара Бары Зоненфельда[en] і кампазітара Картэра Бёруэла.
Сюжэт
Маладая жанчына Эбі не задаволена сваім шлюбам з Марці, грубым уладальнікам бара з Тэхаса. Паміж Эбі і бармэнам Рэем успыхвае страсць. Ашуканы муж здагадваецца пра здраду і наймае прыватнага сышчыка, каб высачыць, а затым забіць палюбоўнікаў. Але цынічны і падступны дэтэктыў паступае крыху інакш, што цягне за сабой хвалю дзікіх і крывавых непаразуменняў…
Акцёрскі склад
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыяй[9].
Зноскі
Спасылкі