«Прамень» — грамадска-культурная таварыства беларусаў Латвіі.
5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Світанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 сяброў з Рыгі і яе прыгарада[1].
Займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі[1].
З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбль беларускай народнай песні «Надзея», якім з 2016 года кіуре Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фестывалях[1].
Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альберт Інжоян[1].
Са снежня 1994 выдае газету «Прамень»[2].
Кіраўнікі
Зноскі