Прававерны кароль

Ян II Казімір Ваза

Прававерны кароль (лац.: Rex Orthodoxus, польск.: Król Prawowierny) — ганаровы тытул манарха і форма звароту, якая выкарыстоўвалася ў адносінах да асобных манархаў Рэчы Паспалітай у XVII стагоддзі. Быў ініцыяваны і надаваўся Святым Прастолам як пэўная форма падзякі Папы Рымскага каралю за выбітныя дасягненні ў абароне хрысціянства (каталіцтва).

Гісторыя

Тытул Прававерны кароль быў упершыню нададзены ў 1661 годзе каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Яну ІІ Казіміру — Папа Рымскі Аляксандр VII надаў яго сваім спецыяльным указам каралю і яго пераемнікам[1]. Але тытул у Рэчы Паспалітай не прыжыўся з-за падабенства яго з тэрмінам "праваслаўны кароль", які ў рэаліях тагачаснай канфесійнай сітуацыі спыймаўся неадназначна.

У 1684 годзе Папа Рымскі Інакенцій XI прысвоіў ганаровы тытул Fidei Defensor (Абаронца веры) і Orthodox Majesty (Прававерная Вялікасць) каралю і вялікаму князю Яну ІІІ Сабескаму за гераічную Венскую бітву, якая лічыцца паваротным момантам у гісторыі Еўропы, што прадухіліла яе заваяванне Асманскай імперыяй[2]. Пасля гэтага тытул афіцыйна больш не надаваўся.

У канцы ХІХ і ў пачатку ХХ стагоддзяў тытулам Orthodox Majesty у англамоўных крыніцах (з-за аднолькавасці напісання на англійскай мове тэрмінаў "прававерны" і "праваслаўны") называюць каралёў Румыніі, Балгарыі, Сербіі, Грэцыі і г.д. Напрыклад, такім тытулам тытулаваўся кароль Югаславіі Пётр II. Але афіцыйна Святым Прастолам ім гэты ганаровы тытул не надаваўся.

Падобныя тытулы

Манархі іншых еўрапейскіх краін атрымлівалі падобныя тытулы ад Рымскіх Пап.

  • Венгрыя: Апостальская Вялікасць (нададзены каля 1000 г.)
  • Францыя: Найхрысціянейшая Вялікасць (нададзены ў 1380)
  • Іспанія: Каталіцкая Вялікасць (нададзены ў 1493)
  • Англія: Абаронца веры (нададзены ў 1521)
  • Партугалія: Найвярейшая Вялікасць (нададзены ў 1748)

Гл. таксама

Заўвага

Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; крыніцы без назваў мусяць мець змест

  1. Józef Umiński Historia Kościoła в 295
  2. Jan III Sobieski

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!