Помнік вызваліцелям (Орша)

Помнік
Помнік вызваліцелям
54°30′44″ пн. ш. 30°25′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Орша
Архітэктар Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Дата пабудовы 1978 год
Map

Помнік вызваліцелям — помнік у Оршы, размешчаны па вуліцы Міру.

Гісторыя

У канцы чэрвеня 1944 года ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі войскі левага крыла 3-га Беларускага фронту разгарнулі баі за авалоданне Оршай — буйным вузлом чыгуначных і шашэйных дарог, важным пунктам абароны праціўніка на Мінскім напрамку. Гітлераўцы ператварылі Оршу ў моцную крэпасць. На подступах да яе і ў горадзе яны стварылі глыбокаэшаланіраваную сістэму абароны са шматлікімі дотамі і дзотамі, міннымі палямі і драцянымі загародамі. Увечары 26 чэрвеня 1944 года часці 11-й гвардзейскай і 31-й армій, падтрыманыя авіяцыяй, пачалі штурм горада. Ім дапамагалі партызаны. Раніцай 27 чэрвеня Орша была вызвалена ад акупантаў. 41 вайсковаму злучэнню і часці, якія вызначыліся ў баях за горад, нададзена ганаровае найменне «Аршанскіх».

У 1978 годзе ў гонар савецкіх воінаў і партызан, якія вызвалілі Оршу, пастаўлены помнік — стэла і мемарыяльная сцяна (архітэктар В. Ягадніцкі).

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!