Помнік Цішку Гартнаму — помнік у Капылі, размешчаны на плошчы Леніна, каля Капыльскага раённага краязнаўчага музея. Прысвечаны беларускаму пісьменніку і дзяржаўнаму дзеячу Цішку Гартнаму (Змітру Жылуновічу), які нарадзіўся ў горадзе. Грошы на помнік былі сабраныя гараджанамі на суботніках[1]. Адкрыты 14 мая 2000 года. Аўтар помніка скульптар Уладзімір Бандарэнка. Помнік выкананы ў выглядзе каменя, у верхняй частцы якога гарэльефная патрэтная выява, ніжэй выбіты гады жыцця, творчы псеўданім і сапраўднае імя[2].
Зноскі