Помнік Рамуальду Траўгуту — помнік у г. Свіслачы, размешчаны на алеі па вуліцы 17 Верасня. Прысвечаны аднаму з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў Рамуальду Траўгуту.
Помнік быў пастаўлены ў 1928 годзе, на 10-я ўгодкі аднаўлення незалежнасці Польшчы. Аўтарамі скульптуры з’яўляліся мясцовы выкладчык Павел Бялак і варшаўскі архітэктар Збароўскі. У 1940 годзе помнік быў знішчылі савецкімі ўладамі. Адноўлены ў 1988 годзе па даваенных эскізах гродзенскім скульптарам Аляксандрам Анціпіным[1].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі