Плошча Карузель

Плошча Карузель
I акруга Парыжа, Парыж, Квартал Сен-Жэрмэн-л’Аксеруа
фр.: Place du Carrousel
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Назва ў гонар Grand Carrousel[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Карузель (фр.: Place du Carrousel) — гарадская плошча ў Першай акрузе Парыжа, размешчана паміж Луўрам і садам Цюільры.

Плошча Карузель атрымала назву ў 1662 годзе, калі яна выкарыстоўвалася Людовікам XIV для дэманстрацыйных ваенных конных выездак (карузеляў). Пазней, у часы праўлення Напалеона I і Напалеона III старыя будынкі знеслі, а плошча была пашырана.

Да 1871 года частку сучаснай плошчы займаў палац Цюільры, будаўніцтва якога ў 1564 годзе распачата па ініцыятыве Кацярыны Медычы. На час будаўніцтва загараднага Версалю Людовік XIV выбраў Цюільры месцам знаходжання свайго двара. З 1716 па 1722 год у палацы пражываў малалетні Людовік XV. У 1806—1808 гадах перад палацам Цюільры па загадзе Напалеона для ўшанавання яго перамог была пабудавана трыумфальная арка 23 мая 1871 года палац быў cпалены парыжскімі камунарамі.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!