Пелапанеская вайна — вайна між Пелапанескім (на чале са Спартай) і Дэласкім (на чале з Афінамі) саюзамі грэчаскіх полісаў на працягу 431—404 гг. д. н. э. Скончылася паразай Дэласкага саюзу. Умоўна падзяляецца на тры стадыі:
- Архідамава вайна (431—421).
- Сіцылійская вайна (420—413).
- Дэкелейская, або Іанійская, вайна (413—404).
Перад падзеямі
Галоўнай прычынай вайны была барацьба за гегемонію ў Грэцыі.
Сілы бакоў
Спарта мела моцнае войска (60 тыс. ч.), Афіны — войска 40 тыс. ч. і моцны флот (300 трыер, разам з саюзнікамі).
Пасля падзей
Параза ў вайне прывяла да роспуску Дэласкага саюзу і перадачы афінскага флоту Спарце, прызнання гегемоніі Спарты.
У час Пелапанескай вайны завяршыўся пераход ад выкарыстання апалчэння да найманага войска. Манеўранасць войск павысілася са з’яўленнем пелтастаў, пашырылася разнастайнасць ужываных баявых парадкаў. Атрымалі развіццё барацьба на марскіх шляхах і марская блакада.
Гл. таксама
Літаратура
- Fine, John V.A. The Ancient Greeks: A critical history (Harvard University Press, 1983) ISBN 0-674-03314-0