Паўночная Ютландыя (дацк.: Nordjylland) — адміністрацыйная вобласць у Даніі, створаная 1 студзеня2007 у рамках муніцыпальнай рэформы 2007 года, па якой традыцыйныя адміністрацыйныя адзінкі амты былі заменены на пяць буйных абласцей. У той жа час маленькія муніцыпалітэты былі аб'яднаны ў большыя па памеры адміністрацыйныя адзінкі. Вобласць уключае 11 муніцыпалітэтаў (камун).
Размешчана ў паўночнай частцы паўвострава Ютландыя. Уключае часткі былых амтаў Вібарг і Орхус (заходняя палова муніцыпалітэта Марыягер).