У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сурвіла.
Паўліна Марыя Сурві́ла (2 лютага 1964, Мадрыд — 2020) — амерыканскі этнамузыколаг і мастачка беларускага паходжання. Доктар у галіне музыказнаўства, прафесар.
Біяграфія
Нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе. Дачка Янкі Сурвілы і Івонкі Шыманец-Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, затым у ЗША. Служыла музыкай у канадскім войску. Скончыла ўніверсітэт у ЗША (штат Мічыган; 1992).
Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследавала беларускую музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і іншых мясцін. Займалася жывапісам (найбольш значная мастацкая выстаўка ў 1996 у штаце Агая, ЗША), малявала на беларускія сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амерыканскім друку пра беларускую традыцыйную і рок-музыку.
З’яўлялася выканаўчым дырэктарам створанага ў 2007 годзе Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе. Паўліна Сурвіла арганізавала дзясяткі навуковых канфэрэнцый, семінараў, лекцый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Беларусі. Была сябрам Рады БНР.
Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыкант, і два сыны[2].
Зноскі
Літаратура
Паўліна Сурвіла — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|