Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт у Эйкене (англ.: University of South Carolina Aiken) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эйкен у штаце Паўднёвая Караліна.
З'яўляецца часткай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка
Універсітэт прапануе адукацыйныя праграмы на атрыманне ступеняў бакалаўра і магістра.
Кампус універсітэта размешчаны на 183 га у горадзе Эйкен у 18 мілях ад горада Агаста, штат Джорджыя, і ў 60 мілях ад горада Калумбія, штат Паўднёвая Караліна.
У 2019 годзе ўніверсітэт заняў 1-е месца сярод лепшых дзяржаўных рэгіянальных навучальных устаноў на Поўдні ЗША.
Структура
- Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж навук і інжынерыі
- Анлайн-каледж
- Школа бізнес-адміністравання
- Школа адукацыі
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі