Партызанская група «Іскра»

Партызанская група «Іскра»
Гады існавання 19431944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне НКДБ СССР
Тып Спецгрупа НКДБ БССР
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 4 чалавекі (23.10.1943); 21 чалавек (08.04.1944); 15 чалавек (24.07.1944)
Дыслакацыя Антопальскі, Дзівінскі, Кобрынскі, Маларыцкі, Драгічынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. П. Хахлоў

Партызанская група «Іскра» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Антопальскага, Дзівінскага, Кобрынскага, Маларыцкага, Драгічынскага раёнаў.

Гісторыя

23 кастрычніка 1943 года група (4 чалавекі) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандзір М. П. Хахлоў. Партызаны пусцілі пад адхон 34 эшалоны, знішчылі і папсавалі больш за 450 вагонаў і платформ, 66 аўтамашын, 4 гарматы, цэх лесапільнага завода, дзе выраблялі фюзеляжныя рамы для самалётаў, узарвалі больш за 500 метраў чыгункі. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі пра абарончыя збудаванні праціўніка ўздоўж Буга, план размяшчэння ваенных аб’ектаў у Брэсце і яго наваколлі. Група 8 красавіка (21 чалавек) і 27 ліпеня 1944 года (15 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

  • Партызанская група «Іскра» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 453. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!