Партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадоцкага, Суражскага і Мехаўскага раёна. 1 лістапада (атрады 1-ы і 3-і, штаб брыгады) і 3 снежня 1943 года брыгада (363 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Партызану М. Ф. Сільніцкаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
Брыгада была створана на базе атрада Д. Ф. Райцава, вылучанага з 1-й Беларускай партызанскай брыгады, і прысланых з савецкага тылу атрадаў імя Лазо і «Сібірак». Пры стварэнні брыгады былі арганізаваныя атрады: 1-ы, 2-і, 3-і і 4-ы, у ліпені 1943 года был створаны 7-ы атрад. У лютым 1943 года атрады імя Лазо і «Сібірак», а ў верасні 1943 2-і і 4-ы былі вылучаны з брыгады і перадыслацыраваны ва Ушацкі і Чашніцкі раёны, пазней яны ўвайшлі ў партызанскую брыгаду імя ВЛКСМ.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
- В. К. Перуноў;
- І. І. Карнавухаў (выконваў абавязкі);
- А. Я. Федарэнка (выконваў абавязкі);
- В. С. Цыганкоў.
Начальнікі штаба
- І. І. Карнавухаў;
- Р. Н. Мельянцоў (выконваў абавязкі);
- М. Я. Паддубны;
- А. Я. Федарэнка.
Гісторыя
Атрад Д. Ф. Райцава ўдзельнічаў у стварэнні Суражскай партызанскай зоны. Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы Віцебск — Гарадок. У жніўні 1943 года падарвалі 120 рэек. У лютым — сакавіку, чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў.
Памяць
У 1972 годзе каля вёскі Хамякова Віцебскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1975 годзе ў вёскі Кабішча Гарадоцкага раёна — стэла.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі