Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1885 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Бальшавік» (арганізаваны ў красавіку 1942 года на базе падпольных груп, якія дзейнічалі з 1941 года) і «Перамога». Пазней у брыгаду ўвайшлі атрады «Камуніст» (створаны ў маі 1942 года), імя Варашылава (створаны ў ліпені 1942), імя Чапаева, імя Кірава (расфарміраваны ў студзені 1944 года, асабовы састаў увайшоў у атрад імя Чапаева), імя Шчорса.
Камандаванне
Камандзіры
Камісар
Начальнікі штаба
- В. П. Драздоўскі;
- А. З. Гаўрусёў;
- В. І. Бардзін.
Гісторыя
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах Мінск — Крупкі, Мінск — Пухавічы, Мінск — Магілёў. У лютым — красавіку 1944 года падарвалі 36 эшалонаў, знішчылі 9 аўтамашын, разбурылі каля 5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1944 года разграмілі гарнізон у вёсцы Забашавічы Барысаўскага раёна. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастках Мінск — Смалявічы, Прыяміна — Крупкі падарвалі больш за 950 рэек.
Памяць
У 1975 годзе ў вёсцы Раванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура