Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў П. Ф. Рудава (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Рудава), Д. Л. Місунова (арганізаваны ў жніўні 1943 года на базе групы партызан на чале з Місуновым, вылучаных Лепельскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна) і А. І. Шаўчэнкі (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Шаўчэнкі). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Крывіцкага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (400 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 1-ы атрад;
- 3-і атрад;
- 6-ы атрад;
- 8-ы разведвальны атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
Начальнікі штаба
- Ц. М. Бондараў;
- М. Х. Красненкаў (загінуў);
- Я. Е. Малюшкін.
Гісторыя
Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. У кастрычніку — лістападзе 1943 года на чыгуначным участку Зябкі — Падсвілле падарвалі тры масты. У 1943 — 1944 гадах некалькі разоў выводзілі са строю дарогу Сакавічы — Горная — Ізбішча, у верасні 1943 года вялі трохдзённы бой каля вёскі Мацеева Крывіцкага раёна. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Даўгінава. У чэрвені 1944 года падарвалі больш за 950 рэек. Летам 1944 года правялі баі з карнікамі, прарвалі нямецкую блакаду. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі вёскі Даўгінава і Крывічы.
Літаратура