Партызанская брыгада «Бальшавік» |
Гады існавання |
1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне |
Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у |
Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып |
партызаны |
Функцыя |
змаганне з акупантамі |
Колькасць |
531 партызан (23 лістапада 1943) |
Дыслакацыя |
Гомельскі, Добрушскі, Веткаўскі, Свяцілавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Буда-Кашалёўскі, Уваравіцкі, Чачэрскі, Рэчыцкі, Васілевіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у |
|
Камандзіры |
Вядомыя камандзіры |
Іван Фёдаравіч Гамарка |
Партызанская брыгада «Бальшавік» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрада «Бальшавік» (арганізаваны ў жніўні 1941 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гомельскага, Добрушскага, Веткаўскага, Свяцілавіцкага, Кармянскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Уваравіцкага, Чачэрскага, Рэчыцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (531 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам дыверсійных груп Фёдару Пятровічу Котчанку і Аляксандру Лаўрэнцьявічу Ісачанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
- партызанскі атрад «Бальшавік»;
- партызанскі атрад «Патрыёт Радзімы»;
- партызанскі атрад імя В. П. Чкалава.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах Гомель — Калінкавічы, Гомель — Жлобін. У ліпені — жніўні 1943 года атрад «Бальшавік» падарваў 42 варожыя эшалоны, у баях знішчыў больш за 40 аўтамашын, у Навабеліцы падарваў склады боепрыпасаў і гаручага. Самастойна і з іншымі партызанскімі злучэннямі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Асінаўка, Рудня Барталамееўская, Будзішча, Валосавічы, Палессе Чачэрскага, Казацкія Балсуны, Пералёўка Свяцілавіцкага, Баршчоўка Лоеўскага, Узнаж Васілевіцкага, Якімаўка Гомельскага раёнаў; у лістападзе 1943 года разам з брыгадамі «Жалязняк», імя П. К. Панамарэнкі, 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага напалі на нямецкі гарнізон у вёсцы Горваль Рэчыцкага раёна і захапілі калону аўтамашын. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля вёскі Баравікі і чыгуначнай станцыі Шацілкі.
Памяць
У 1967 годзе каля пасёлка Барэц Гомельскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура
Спасылкі