Партрэт Мішэля Лек’ена — адзін з серыі рэтраспектыўных партрэтаў другой паловы XVIII стагоддзя з прадстаўнікамі дамініканскага ордэна, якія паходзяць з Полацка[1]. Аўтар невядомы. Мастацтвазнавец А. Хадыка прыпісвае аўтарства полацкіх партрэтаў Ігнацію Дарэці (1703—1768)[2]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[2].
На партрэце выяўлены выдатны французскі спецыяліст у галіне храналогіі, знаўца класічных і ўсходніх моў Мішэль Лек’ен[en] (1661—1733). На палатне выяўлены вобраз навукоўцы, што тыпалагічна ідзе ад выяў гуманістаў эпох італьянскага Адраджэння. У партрэце адчуваецца кантраст паміж знешняй клерыкальнай формай і ўнутранай сутнасцю чалавека эпохі Асветы, які з пашанай адносіцца да розуму і духоўнай дасканаласці[1].
Зноскі