«Партрэт Марыі Дароты Елізаветы Радзівіл з дэ Кастэлянаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1897 годзе Вільямам Папэ (1859—1920). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. M.Оb. 2688. MNW). Памер карціны — 83,5 × 62 см[1].
Партрэт Марыі Дароты Елізаветы Радзівіл з дэ Кастэлянаў адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 186 (магчыма) у інвентары 1928 г.; № 27 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт[de] (№ 570/6), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14514). Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].
Зноскі