Падводныя лодкі тыпу IX — вялікія акіянскія, дызельныя падводныя лодкі Германіі.
Распрацоўка праекта пачалася ў 1935 годзе, першыя лодкі тыпу IX уступілі ў строй ў 1938 годзе. У далейшым лодкі паляпшаліся, было распрацавана некалькі варыянтаў. Усяго было пабудавана 193 лодкі тыпу IX розных мадыфікацый, тым самым яны сталі другой масавай падводнай лодкай германіі пасля ПЛ тыпу VII.
- Тып IXA — усяго восем лодак, будаваліся да 1939 года.
- Тып IXB — трохі большыя па памерах у параўнанні з тыпам IXA, з большай далёкасцю плавання, будаваліся з 1937 па 1940 гады, усяго было пабудавана 14 лодак.
- Тып IXC — павялічаны да 43 тон запас паліва, будаваліся з 1939 па 1942 гады, было пабудавана 54 лодкі.
- Тып IXC/40 — трохі большыя па памерах, чым тып IXC, мелі яшчэ больш павялічаны запас паліва, быў прыбраны трэці перыскоп. Будаваліся з 1940 па 1944, усяго пабудавана 87 лодак.
- Тып IXD1 — былі на 10 метраў даўжэй і на 500 тон цяжэй, чым C/40, усяго пабудавана дзве падводныя лодкі, U-180 і U-195, якія адрозніваліся устаноўкай шасці дызеляў Daimler-Benz MB501 агульнай магутнасцю 9000 л.с., што прывяло да істотнага павелічэння надводнай хуткасці, памяншэння далёкасці плавання, а таксама да перагрэву і демаскіроўцы лодкі. З 1943 па 1944 рухавікі былі заменены на стандартныя MAN, з лодак былі дэмантаваны тарпедныя апараты, абедзве лодкі прыстасаваны для транспартных і асаблівых місій, у выніку чаго лодкі маглі браць дадаткова 252 тоны карыснай нагрузкі. У далейшым лодкі служылі як грузавыя пры прарыве блакады.
- Тып IXD2 — неслі два дадатковых рухавіка эканамічнага ходу, што дазволіла істотна павялічыць радыус дзеяння лодак, частка падлодак гэтага тыпу мелі на борце безматорны аўтажыр тыпу Focke-Achgelis Fa 330, які буксіравалі падчас руху падлодкі, было пабудавана 28 лодак.
- Тып IXD/42 — нязначныя мадыфікацыі, усяго была закладзена шэсць лодак, U-883 — U-888. Пабудова чатырох апошніх была неўзабаве адменена, у выніку дабудавана была толькі адна лодка, U-883, у 1945 годзе яна была захоплена англічанамі і пасля патоплена ў ходзе аперацыі «Дэдлайт».
Лодкі мелі шэсць тарпедных апаратаў; чатыры на носе і два ў карме. Кожны ТА меў зараджаную і дадатковую тарпеду, таксама на лодцы былі пяць знешніх тарпедных кантэйнераў (тры на карме і два на носе), якія яшчэ захоўвалі дзесяць дадатковых тарпед.
Гл. таксама
Спасылкі