Ордэн караля Фейсала

Ордэн караля Фейсала
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 1976
Статус уручаецца
Старэйшая Ордэн караля Абдэль Азіза

Ордэн Караля Фейсала — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі.

Гісторыя

Ордэн караля Фейсала быў заснаваны каралём Саудаўскай Аравіі Халідам ў 1976 годзе і прысвечаны яго папярэдніку, каралю Фейсалу, якога забілі ў 1975 годзе. Ордэн уручаецца за асаблівыя заслугі перад дзяржавай.

Ступені

Ордэн мае пяць класаў:

  • Кавалер Вялікай стужкі (таксама выкарыстоўваюцца назвы «Зорка караля Фейсала» або «Ордэн Караля Фейсала 1 класа» — вышэйшы клас ордэна, які лічыцца асобнай узнагародай у сістэме дзяржаўных узнагарод Саудаўскай Аравіі. Уручаецца прэм’ер-міністрам, наследным прынцам. Інсігніі складаюцца з знака ордэна 63 мм у дыяметры на праззплечнай стужцы і Вялікай Залатой Зоркі на левым баку грудзей.
  • Кавалер ордэна першага класа — залаты знак 63 мм у дыяметры на шыйнай стужцы і Залатая Зорка на левым баку грудзей.
  • Кавалер ордэна другога класа — срэбраны знак 63 мм у дыяметры на шыйнай стужцы і срэбраная зорка на левым баку грудзей.
  • Кавалер ордэна трэцяга класа — срэбраны знак 60 мм у дыяметры на шыйнай стужцы.
  • Кавалер ордэна чацвёртага класа — залаты знак 40 мм у дыяметры на нагруднай стужцы з разеткай.
  • Кавалер ордэна пятага класа — срэбны знак 40 мм у дыяметры на нагруднай стужцы.
Ордэнскія планкі
Кавалер Вялікай ленты
Кавалер 1 класа
Кавалер 2 класа
Кавалер 3 класа
Кавалер 4 класа
Кавалер 5 класа

Апісанне

Знак ордэна — сяміканцовая зорка з завостранымі прамянямі, пакрытымі белай эмаллю, лістападобнымі штраламі зялёнай эмалі паміж прамянёў, накладзенай на сяміканцовую зіхоткую зорку, якая складаецца з групаваных разнавялікіх двухгранных завостраных праменьчыкаў. У цэнтры знака круглы медальён белай эмалі з аблямоўкай зялёнай эмалі. У медальёне надпіс на арабскай мове: «Фейсал ібн Абдул-Азіз». На аблямоўцы, надпіс таксама на арабскай мове: «Піянер ісламскай салідарнасці». Знак трымаецца на пераходным звяне ў выглядзе пучка з пяці пальмавых лісцяў мацуецца да ордэнскай стужцы.

Зорка ордэна аналагічная знаку, але устаноўленага памеру ў залежнасці ад класа.

Стужка ордэна шаўковая муаравая жоўтага колеру з палоскамі па краях: зялёнай, абцяжаранай тонкай чорнай палоскай па цэнтры, і белай.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!