Ордэн Маста́цтваў і літарату́ры (фр.: L'Ordre des Arts et des Lettres) — ведамасная ўзнагародаФранцыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні Міністэрства культуры Францыі. Нярэдка выкарыстоўваецца іншы варыянт перакладу назвы ўзнагароды: ордэн Маста́цтваў і (вы́танчанай) славе́снасці.
Ордэн быў заснаваны дэкрэтам № 57-549 ад 2 мая1957 года з мэтай узнагароджання «асоб, якія вызначыліся сваімі дасягненнямі ў мастацкай або літаратурнай галіне або ўкладам, які яны ўнеслі ў распаўсюджванне мастацтва і літаратуры ў Францыі і ў свеце»[1]. Рашэнне аб узнагароджанні прымае Міністр культуры і камунікацый Францыі пры садзейнічанні Савета ордэна. Савет складаецца з 8 членаў «па праве» (міністр і начальнікі ўпраўленняў і ўстаноў Міністэрства культуры і сувязі) і 8 членаў, якія назначаюцца на 3 гады Міністрам (1 член Савета ордэна Ганаровага легіёна і 7 заслужаных дзеячаў культуры і камунікацый).
У статут ордэна некалькі разоў уносіліся змены, у асноўным адносна складу Рады ордэна і памераў штогадовых квот на лік узнагароджанняў.
Ступені ордэна
Ордэн Мастацтваў і літаратуры складаецца з трох ступеней:
Камандор (фр.: Commandeur) — знак на стужцы, які носіцца на шыі; вышэйшая ступень ордэна;
Афіцэр (фр.: Officier) — знак на стужцы з разеткай, які носіцца на левым баку грудзей;
Кавалер (фр.: Chevalier) — знак на стужцы, які носіцца на левым баку грудзей.
André Souyris-Rolland. Guide des ordres civils français et étrangers, des médailles d’honneur, des médailles de sociétés. — Paris: Préal — Supcam, 1979. — 148 p.
Jacques Demougin. Les décorations françaises. — Paris: Trésor du patrimoine, 2003. — 95 p. — ISBN 2-911468-99-6.