Ордэн Людавіта Штура

Ордэн Людавіта Штура
Rad Ľudovíta Štúra
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва Rad Ľudovíta Štúra
Краіна  Славакія
Тып ордэн
Дата заснавання 2 лютага 1994
Статус уручаецца
Першае 1995
Старэйшая ордэн Андрая Глінкі[d]
Малодшая крыж Мілана Расціслава Штэфаніка[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (славацк.: Rad Ľudovíta Štúra) — дзяржаўная ўзнагарода Славацкай рэспублікі.

Па старшынстве трэцяя ўзнагарода пасля ордэна Падвойнага белага крыжа і ордэна Андрая Глінкі, але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзян Славакіі.

Надаецца за выбітныя заслугі ў развіцці дэмакратыі, аховы вольнасцей і правоў чалавека, за ўмацаванне абароны і бяспекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў развіцці палітыкі, гаспадаркі і кіравання, за дасягненні ў галіне гаспадаркі, самакіравання, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадскіх стасункаў, а таксама за прапагандаванне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.

Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагоддзя.

Ордэн мае дзве версіі — цывільную і вайсковую, кожная з якіх падзяляецца на тры класы.

Кожны прэзідэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе з'яўляецца кавалерам ордэна Людавіта Штура I класа.

Планкі ордэна

I класа

II класа

III класа

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!