Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» |
Краіна |
Беларуская Народная Рэспубліка |
Тып |
ордэн |
Каму ўручаецца |
беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджання |
Самаахвярная нацыянальна-грамадская праца |
Дата заснавання |
10 кастрычніка 1976 года |
Статус |
не ўручаецца |
Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» — узнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславам Астроўскім.
Гісторыя
10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Першай з іх, паводле парадку пераліку, быў Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!».
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» прызначаўся для ганаравання за самаахвярную нацыянальна-грамадскую працу
Паасобнік Ордэна «Пагоні — Жыве Беларусь!» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.
Апісанне
Ордэн мае бел-чырвона-белую стужку, выяву Пагоні ў цэнтры і словы «Жыве Беларусь!» па коле зверху, а ўнізе дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі. На адваротным боку надпіс: «БЦР 27.6.1944» (у гэты дзень адбыўся Другі ўсебеларускі з’езд). Ордэн вырабляўся з серабра.
Спасылкі
|
---|
Дзейныя | | |
---|
Колішнія | |
---|
БЦР (Рада БНР не прызнае БЦР) | |
---|
Гадавінныя медалі | |
---|