Ніна Васілеўна Каменская (23 снежня 1913, Асіповічы — 22 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961).
Біяграфія
У 1937 г. скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. Працавала выкладчыцай у школах Магілёва і Бабруйска. З 1944 г. у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. З 1962 г. — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1965—1969 гг. —
дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1969 г. — прарэктар, загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі, стварэння Беларускай ССР, кампартыі і камсамола Беларусі. Сааўтар і рэдактар «Гісторыі Мінска» (2-е выд., 1967), «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5-ці тамах (1972—1975), «Гісторыі Беларускай ССР» (1977).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лютага 2023.
Літаратура
Спасылкі